Меню

Медсястра Алена Грынь: «Трэба, каб у райцэнтрах у дастатковай колькасці будавалася жыллё»

Гэтыя дзве рэчы непасрэдна звязаныя, лічыць дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад Навагрудскага раёна — медыцынская сястра хірургічнага аддзялення Навагрудскай раённай цэнтральнай бальніцы Алена Грынь.

Алена Іванаўна працуе ў Навагрудскай ЦРБ з моманту размеркавання пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага вучылішча — ужо 21 год.

У пачатку было складана, — прызнаецца дэлегат. — Хірургічнае аддзяленне — адно з самых цяжкіх. Але я асэнсавана выбрала гэты шлях, мне падабаецца такая работа: здорова, калі ты можаш дапамагчы людзям, палегчыць іх боль, паскорыць выздараўленне. Натхняе праца побач з таленавітымі ўрачамі. Менавіта калектыў — галоўная апора ў няпростай працы. Зараз людзі, з якімі я парцую плячо ў плячо, — мая другая сям’я.

Прадстаўляць калектыў нашай бальніцы і ўсю медыцынскую сферу Навагрудчыны на VI Усебеларускім народным сходзе для мяне гонар і вялікая адказнасць. Чакаю пачуць там пра развіццё менавіта раённага ўзроўню аказання медыцынаскай дапамогі насельніцтву — гэта вельмі важнае звяно, ад яго якасці залежыць развіццё рэгіёнаў, здароўе жыхароў малых гарадоў і вёсак. Кіраўнік нашай дзяржавы ўжо казаў пра тое, што ў будучай пяцігодцы будуць мадэрнізаваныя і аснашчаныя сучаснай тэхнікай раённыя бальніцы. Дарэчы, у сярэдзіне студзеня нам прывезлі камп’ютарны тамограф, які значна палепшыць дакладнасць дыягностыкі пацыентаў.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое непасрэдна звязанае з якасцю медыцынскага абслугоўвання, — умовы для спецыялістаў. Апошнім часам нашы заробкі значна ўзраслі, калі так застанецца, гэта дазволіць медыцынскім работнікам самім пачаць будаўніцтва свайго жылля. Цяпер трэба, каб такое жыллё будавалася ў райцэнтрах у дастатковай колькасці.

Мне цікава будзе пачуць меркаванні ўдзельнікаў сходу, іх ідэі, якія можна будзе ажыццявіць. Спадзяюся, што вынікам стануць рашэнні, якія сапраўды аб’яднаюць грамадства і падштурхнуць ёго развіццё.

zviazda.by

Фото:Telegram-канал "VI Всебелорусское народное собрание"