
Аб ходзе рэалізацыі праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» ў Навагрудскім раёне гаварылі на чарговым пасяджэнні райвыканкама
07.10.2020 г. 14:40
Дэмаграфічныя праблемы характэрныя для ўсіх краін свету, і дзяржавы вырашаюць іх па-рознаму. У нашай краіне распрацаваны шэраг сацыяльных праграм, адна з іх – «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады». Галоўны паказчык яе паспяховай рэалізацыі – павелічэнне чакаемай працягласці жыцця і стабілізацыя колькасці насельніцтва.






































